Неадназначнае відэа Дэвіда Боўі выдалілі з Youtube (глядзець)
Відэасервіс вырашыў, што яно ''можа быць непрымальным для некаторых карыстальнікаў''.
Новы кліп Дэвіда Боўі (David Bowie) на загалоўную песню апошняга альбома “The Next Day” быў выдалены з Youtube.
Сам Боўі з’яўляецца ў відэа ў вобразе Хрыста, а іншыя персанажы намякаюць на заганы каталіцкай царквы. Прадстаўнікі сэрвісу паведамілі музыку, што ён парушыў умовы выкарыстання, але, якім менавіта чынам — не ўдакладнілі.
Пазней відэа вярнулі на Youtube, але з пазнакай пра тое, што яно ''можа быць непрымальным для некаторых карыстальнікаў''.
Ідэя кліпа і яго сцэнарый належаць самаму Дэвіду Боўі, а рэжысёрам выступіла Флорыя Сіджызмундзі. Акрамя Боўі, у здымках узялі ўдзел вядомыя акцёры Гэры Олдман (Gary Oldman) ды ўладальніца прэміі Оскар, французская актрыса Марыён Каціяр (Marion Cotillard).
Фота: www.spinner.com