У Чыкага адзначаць Дзень Дэвіда Боўі
Гэта здарыцца 23 верасня. Акурат у гэты дзень у Чыкага адкрыецца рэтраспектыва "David Bowie Is...".
Мэр Чыкага Рам Эмануэль абвясціў 23 верасня Днём Дэвіда Боўі. Такі жэст кіраўніка горада звязаны з будучай рэтраспектывай музыкі, якая адкрыецца ў гэты ж дзень у Музеі сучаснага мастацтва Чыкага.
У дакументальным пацверджанні свята, Боўі названы "бясспрэчнай сусветнай іконай, чыя паўвекавая кар'ера ўславіла і ўмацавала музыку і мастацтва, моду і тэатральнае майстэрства".
Рэтраспектыва "David Bowie Is..." існуе 2 гады. За гэты час яна паспела пабываць у Лондане, Берліне, Сан-Паўлу і Таронта. Яе амерыканскі дэбют адбудзецца менавіта ў Чыкага. Наведвальнікі змогуць прагуляцца па музеі, назіраючы кампіляцыю з асабістых запісаў Боўі, рэдкіх фотаздымкаў, канцэртных касцюмаў і іншых артэфактаў. Ды яшчэ пад гукі (і відэашэраг) мультымедыйнай інсталяцыі.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.euromag.ru