Нечаканая знаходка ў Крэве падчас раскопак
Раскопкі ў Крэве
На раскопках у Крэва знайшлі канструкцыю, падобную да моста. Каменны падмурак адкрыўся на ўчастку побач з малай брамай на паўднёвай сцяне замка. Падобна, мост вёў ад малай брамы ва ўнутраны двор, піша Hrodna.life са спасылкай на БЕЛТА.
“Лінія падмурка цалкам адпавядае канфігурацыі моста. А ў гэтым месцы знаходзілася замкавая сажалка, таму і была неабходнасць узводзіць каменны падмурак”, — кажа навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Алег Дзярновіч.
Ёсць і іншыя цікавыя знаходкі — фрагменты керамічных рыштункаў XVI-XVII стагоддзяў і манеты канца XVI - сярэдзіны XVII стагоддзя. Сярод самых рэдкіх знаходак — пацерка, зробленая са срэбнай манеты часоў Стэфана Баторыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.