Недалёка ад Пружанаў трактар раздавіў свайго кіроўцу

Цяжкі гусенічны трактар з бульдозернай лапатай раздушыў чалавека, які на ім працаваў. Трагедыя адбылася на будоўлі ў вёсцы Хорава, дзе на кітайскія інвестыцыі ўзводзіцца крухмальны завод. Пры насыпанні дамбы трактар заглух і спыніўся, захоўваючы нахіл назад. Мяркуецца, што трактарыст выйшаў з кабіны і паспрабаваў завесці матор машыны. У гэты час, з невядомых пакуль прычынаў у трактары ўключылася задняя хуткасць. Кіроўца апытуўся пад шырокімі балотнымі гусеніцамі бульдозера.

Да пенсіі мужчына не дапрацаваў усяго 3 гады, паведамляе газета “Рэспубліка”. Сям'і ў яго не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі