Некалькіх асуджаных адвезлі з жодзінскага ізалятара ў шпіталь
Некалькі чалавек, асуджаных за акцыю пратэсту, былі шпіталізаваныя з жодзінскага ізалятара з чэрэпна-мазгавымі траўмамі. Іх прозвішчы дзяжурны Цэнтральнага гарадскога шпіталя Жодзіна назваць Еўрарадыё адмовіўся.
Дзяжурны шпіталя: "Ва ўсіх чатырох ёсць мабільны тэлефоны, яны пазванілі [дзяжурны сцвярджае, што ім далі магчымасць патэлефанаваць сваякам, невядома ці сапраўды было так – заўвага Еўрарадыё]. А іншую інфармацыю я не маю права даваць"
Еўрарадыё: "А маглі б даць кантакт чалавека, які мог бы паведаміць канкрэтныя прозвішчы"
Дзяжурны шпіталя: "А навошта вам яны? Я не ведаю мэты вашага званка. Я тое што сказаў, больш нічога не раскажу".