Непагадзь у Мінску: вецер сарваў дах дома і кінуў яго на машыны (фота)
Увечары 29 траўня ў Мінску панавала непагадзь: дажджы і моцны вецер. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба МНС, у раёне Запарожскай плошчы вецер сарваў дах ("частку канструкцыі") прыватнага жылога дома. Ён апынуўся на праезнай часткі, пашкодзіў тры аўтамабілі. З-за пашкоджанай лініі спыняўся рух тралейбусаў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.
Ратавальнікі адзначаюць, што гэта было самае сур'ёзнае здарэнне ў сталіцы.
twitter.com/112minsk
Upd: освободили проезжую часть. Начинается движение транспорта. Аварийные бригады заканчивают работу. pic.twitter.com/yffj2Yp3k4
— МЧС Минска (@112MINSK) 29 мая 2019 г.