Непаўналетнім больш нельга прадаваць энергетыкі
Пераходзіце на гарбату і каву / pixabay
У Беларусі забаранілі продаж энергетычных напояў асобам да 18 гадоў, паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Адпаведнае рашэнне прыняў Савет Міністраў. Дэпутаты ўнеслі змены ў Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання.
Што падпадае пад вызначэнне "энергетыка" вызначана ў тэхрэгламенце Мытнага саюза. Гэта "безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі, якія змяшчаюць танізуючыя рэчывы (кампаненты), у тым ліку расліннага паходжання, у колькасці, дастатковай для забеспячэння танізуючага эфекту".
Гарбата, кава і напоі на іх аснове ў гэты пералік не ўваходзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.