Непаўналетняга асудзілі на "хатнюю хімію" за заклік забіць Лукашэнку
Непаўналетняга Фёдара Зуёнка ў судзе Барысаўскага раёна 4 сакавіка асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі", паведамляюць праваабаронцы. Нагодай сталі каментары падлетка ў адным з тэлеграм-каналаў.
Паводле абвінавачання, Фёдар нібыта заклікаў забіць Аляксандра Лукашэнку і "ўзяць" мясцовы выканкам. Акрамя таго ў сваіх допісах ён змясціў малюнак "кактэйля Молатава".
17-гадовага хлопца абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Гэта адзін з самых папулярных артыкулаў, якія інкрымінуюць палітычным абвінавачаным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.