Невядомыя ў люльцы паспрабавалі прымусіць мужчыну зняць сцяг з балкона
Незвычайны выпадак здарыўся на вуліцы Бабруйскай у Мінску. Двое невядомых у цывільным адзенні і ў масках падняліся на пад'ёмніку, каб прымусіць уладальніка кватэры зняць БЧБ-сцяг з балкона.
"Хто вы такія?" — пытаецца жыхар кватэры.
Але "госці" адмаўляюцца прадстаўляцца і баўбочуць сабе пад нос, што яны з міліцыі. І ўсё здымаюць на камеру.
Урэшце невядомыя ў цывільным сыходзяць з пустымі рукамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.