Nokia перавыпусціць папулярную мадэль кнопкавага смартфона Е71
Nokia перавыпусціць папулярны кнопкавы смартфон E71 — гэта вельмі вядомы ў свеце QWERTY-тэлефон, які з’явіўся ў 2008 годзе. Як паведамляюць замежныя СМІ, прылада выйдзе ў абноўленай версіі: дысплэй 3,5 дзюйма і пашырэнне 480 р. Тэлефон будзе падтрымліваць стандарт 4G, мець 1 гігабайт аператыўнай памяці і назапашвальнік на 8 гігабайт.
Камера будзе мець пашырэнне ў 3 мегапікселя. Смартфон выйдзе ў версіях для адной або для дзвюх SIM-картак. Кошт абноўленай прынады будзе вагацца ад 150 да 300 долараў.
Арыгінальны тэлефон Nokia E71 у год выпуску прадаўся тыражом у 15 мільёнаў штук і лічыцца адным з найлепшых кнопкавых смартфонаў.