Новы альбом Port Mone чакае свайго выдаўца

У альбом увайшло 9 кампазіцый. Як распавёў Еўрарадыё лідар гурта Аляксей Варсоба, у новых п’есах музыкі паэксперыментавалі з інструментоўкамі ды і ўвогуле, кампазітарская думка ў пласцінцы праглядаецца больш яскрава:


“Гэтыя 9 песень даволі вялікія ў параўнанні з першым альбомам. Мне падаецца, што яны больш глыбокія, і мы вельмі выраслі за гэты час — з моманту выдання першага альбома. У ім ёсць нешта новае, звязанае, натуральна, з нейкімі асабістымі штукамі. Цяпер першая пласцінка здаецца нам значна больш простай”.



Гурт прапанаваў свой другі студыйны альбом шэрагу лэйблаў. Чакаецца, што рэліз адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі