Дуэт "Агата" сыграе з электроншчыкам і індыйскім флейтыстам

Дуэт "Агата" сыграе з электроншчыкам і індыйскім флейтыстам

14 лістапада 2015 года ў мінскім клубе “Пляцоўка Хол” адбудзецца канцэрт беларускага дуэта “Агата”, створанага спявачкай Ірэнай Катвіцкай і музыкам Аляксеем Варсобам. Гурт выконвае традыцыйныя беларускія песні, але ў незвычайнай трактоўцы, якая ўзнікае за кошт кантрасту традыцый, фактур, манер і міксу фінскага танга, нойза, зайдэка і неакласікі. Але ў выніку нараджаецца музыка пра тое, што хвалюе сталага чалавека — пра гора і радасць, чужыну і радзіму, каханне і нянавісць, пра дзяцей, шчасце, узрост. Раскрыць новыя межы гучання дуэту дапамогуць запрошаныя музыкі — электроншчык Уладзімір Патапенка і флейтыст Ягор Джэйгала.

 

Праграма, з якой выступяць музыкі, называецца "Пошук гуку". Дарэчы, цяпер фармацыя працуе над стварэннем дэбютнага альбома.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі