Вольскі, Дай Дарогу і Tonqixod — пераможцы прэміі Rock Profi

У бары "Хуліган" 28 траўня прайшла цырымонія ўручэння прафесійнай музычнай прэміі Rock Profi. Былі ўручаныя ўзнагароды ў шасці намінацыях. Прычым, пераможцаў вызначалі музыкі, якія выдавалі паспяховыя альбомы цягам апошніх трох гадоў.

У намінацыі "Дэбют года" перамог гурт Tonqixod.

Песняй года сталі "Воіны святла" гурта "Ляпіс Трубяцкі". Прыз за "Запіс года" атрымалі гукарэжысёры Андрэй Жукаў і Алег Даманчук — за альбом "Thou" гурта Port Mone.

Прэмію "За ўнёсак" атрымаў гурт NRM.

У намінацыі "Лепшы альбом" перамог Лявон Вольскі з дыскам "Грамадазнаўства".

"Артыстам года" па версіі беларускіх музыкаў стау гурт "Дай дарогу!".

Прэмія Rock Profi 2015 аб'явіла намінантаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі