Трыа Port Mone падпісала кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao

Беларускае інструментальнае трыа Port Mone падпісала кантракт з кампаніяй Charmenko, якая з’яўляецца агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao. Назва кампаніі Charmenko вядомая толькі спецыялістам, але менавіта праз яе ў Беларусь, Расію і іншыя краіны Усходняй Еўропы прыязджалі такія сусветныя зоркі, як Robbie Williams, Kasabian, John Newman, Hurts, а таксама знакаміты Cirque Du Soleil. Акрамя гэтага кампанія (а менавіта падраздзяленне Charm Works) актыўна займаецца world music, эксклюзіўна рэпрэзентуе канцэртныя інтарэсы Горана Брэгавіча (Сербія), Manu Chao (Іспанія), St.Germain (Францыя), Саліфа Кейта (Малі) і шматлікіх іншых артыстаў з усяго свету. Цяпер сярод іх будзе і беларускае трыа Port Mone.

Па словах кіраўніка Charmenko, англічаніна Ніка Хобса, “гурт мае патэнцыял, каб стаць вядомым і паважаным праектам на міжнародным узроўні”.

Нагадаем, 21 траўня ў мінскім КЗ “Верхні горад” адбудзецца вялікі сольны канцэрт Port Mone. На рахунку гурта тры альбомы, у тым ліку, "Хмелева Project" (2011), запісаны з украінскім фолк-гуртом "ДахаБраха". Самы свежы дыск Port Mone "Thou" (2014) быў выдадзены на славацкім лэйбле Hevhetia і гэтай вясной атрымаў галоўны прыз "Альбом года" ад беларускага сайта Experty.by.

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі