Альбомы гуртоў Port Mone і TonqiXod сталі трыумфатарамі прэміі Experty.by
Абедзве кружэлкі атрымалі перамогу ў 4-х намінацыях з 12 магчымых.
Кружэлка "Thou" гурта Port Mone названая "Альбомам года" паводле музычных узнагарод Experty.by. Таксама дыск трыа перамог у намінацыях "Найлепшы інструментальны альбом", атрымаў "Прыз народных экспертаў" і "Прыз вялікага журы". Літаральна на пяты Port Mone наступалі сёлетнія дэбютанты, TonqiXod, якія атрымалі таксама перамогу ў чатырох намінацыях за дыск "Прадмова": "Найлепшы дэбютны альбом", "Найлепшы рок-альбом", "Найлепшы беларускамоўны альбом" і "Прыз штатных экспертаў".
Апроч лонгплэяў Port Mone і TonqiXod, былі адзначаныя працы праектаў (((О))) "Morherland" ("Прыз замежных экспертаў"), Mustelide "Secret" ("Найлепшы індзі/поп-электронны альбом"), гуртоў IOWA "Export" ("Найлепшы поп-альбом") і Vuraj "Раёк" ("Найлепшы фолк-альбом).
Гурты Port Mone і TonqiXod у якасці ўзнагароды атрымаюць інфармацыйна-рэкламную падтрымку сваіх канцэртаў ад партнёраў прэміі.
Вынікі галасавання шукайце тут.