Новы альбом "Ундэрвуда" запісалі "Би-2"

Гурт «Ундервуд» скончыў працу над новым альбомам «Опиум для народа», які стане ўжо чацвёртым у студыйнай дыскаграфіі калектыву. На дыск трапілі 16 кампазіцый, адна з якіх запісана пры ўдзеле гурта «Би-2». Але гэта не ўсе вядомыя музыкі, якія прымалі ўдзел у стварэнні кружэлкі. Усе партыі гітары і бас-гітары запісаны Карнеем, які раней супрацоўнічаў з Земфірай.

А прадзюсіраваць дыск удзельнікам «Ундервуд» Максіму Кучарэнку і Уладзіміру Ткачэнку дапамог вядомы расійскі музыка і аранжыроўшчык Алег Чубыкін.

Дадам, што песня «Это судьба», якую першай з новага альбому можна было пачуць у эфіры, у красавіку трапіла ў першую дзесятку хіт-парада «Нашего радио». Рэліз паслядоўніка кружэлкі 2005-га года «Бабло побеждает зло» запланаваны на сярэдзіну траўня.

Фота: www.edit.muh.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі