Новы год без снега. У апошні дзень 2023 года будзе плюсавая тэмпература

Прагноз надвор'я на 31 снежня

Прагноз надвор'я на 31 снежня

2024 год у Беларусі будуць сустракаць без снега. У апошні дзень 2023 года будзе плюсавая тэмпература — слупкі тэрмометраў апусцяцца ніжэй за нуль толькі ўночы на 31 снежня.

Уночы ў многіх раёнах прагназуюцца ападкі, але не снег, а дождж, бо сёлета на Новы год будзе параўнальна цёпла. Днём капаць з неба будзе пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны. Уночы і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, а па паўночным усходзе на асобных участках дарог — галалёдзіца.

Мінімальная тэмпература паветра складзе -2 .. +4 уночы. Максімальная тэмпература ўдзень — ад 0 да 6 градусаў цяпла ў залежнасці ад рэгіёна. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі