Новы праект Аганэса Аванесяна прыадкрыў таямніцу (фота, відэа)

Лідар гурта Morfe' Аганэс Аванесян стварыў новы праект. Ён атрымаў назву H.A. Quartet  (Квартэт Аганеса Аванесяна) і рыхтуе да выхаду прэзентацыйны мульці-сінгл.

“Музыка гэта дастаткова спецыфічная, — дзеліцца падрабязнасцямі пра змест праекту Аганэс. — Гэта імправізацыйная музыка, джаз. Матэрыял вельмі цікавы, у Беларусі такога няма. І я ўвогуле не чуў нечага падобнага. Мне падаецца, будзе вельмі цікава назіраць, як увогуле гэта ўсё адбываецца. То бок, не проста слухаць, але і бачыць гэта”.


H.A. Quartet сабраўся месяц таму. Апроч Аганэса ў ім бяруць удзел музыкі Morfe' Уладзімір Бегер і Аляксандр Яфімаў, а таксама джазмэн Канстанцін Гарачы.

“Неабходнасць праекта ўзнікла з-за музыкі, якую я напісаў, — тлумачыць Аганэс ідэю ўзнікнення квартэта. — Я разумеў, што яна, канечне, не ўпісваецца ў Morfe', што гэта нешта абсалютна іншае. Я не выбіраю тыя творы, якія прыходзяць у галаву. То бок, яны прыходзяць і іх трэба пісаць — інакш больш не прыйдуць”.


Аганэс Аванесян дадае, што музыкі разлічваюць на цікавасць да праекту ў Заходняй Еўропе. У бліжэйшы час H.A. Quartet будзе прэзентаваны ў інтэрнэце, у тым ліку, і на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі