Новы трактар МТЗ мяняюць на 25 свінняў
МТЗ быў вінен грошы Маторнаму заводу і аддаў доўг трактарамі. Цяпер Маторны завод шукае калгасы, якія б забралі трактары ўзамен за свінняў і кароў. Мяса ў сваю чаргу набудуць працаўнікі завода ў кошт заробкаў.
Арыгінальны спосаб выйсця з крызісу знайшлі беларускія прадпрыемствы. Яны вырашылі адмяніць грошы ў сваіх разліках.
У газеце “Советская Белоруссия” выйшла аб’ява: “Мінскі маторны завод закупляе мяса: свініну і ялавічыну. Разлік правядзем сустрэчнай пастаўкай дызельных рухавікоў, запасных частак, а таксама трактароў МТЗ і пагрузчыкаў “Амкадор””.
Еўрарадыё датэлефанавалася па нумарах, пазначаных пад аб’явай. Адкуль у Маторнага завода трактары МТЗ і навошта ім свінні з каровамі, там патлумачылі так:
“Трактарны завод і “Амкадор” — нашы даўжнікі, якім мы пастаўляем рухавікі. Цяпер грошай ні ў каго няма, таму яны прапануюць нам прадукцыю. Таму і мы прапанавалі, хто хоча — калі ласка, можа ўзяць гэтую тэхніку па цане завода і даць узамен свініну”.
ЕРБ: “А пасля гэтым мясам выдасце заробак працаўнікам?”
Маторны завод: “Заробак мы не выдаем мясам. У лік заработнай платы працаўнікі могуць купіць яго ў нас у магазіне. У нас тры крамы на тэрыторыі завода, якія прадаюць прадукцыю харчавання. У нас ёсць мясапераапрацоўчы цэх, які выпускае прадукцыю для працаўнікоў завода. Для гэтага нам патрэбная і свініна, і ялавічына”.
Як высветлілася, трактары на Маторным заводзе каштуюць тры тоны мяса. Еўрарадыё падлічыла, што пры сярэдняй вазе дарослай свінні ў 120 кілаграмаў, новы трактар калгасу будзе каштаваць 25 свінняў.
Паводле слоў супрацоўніка завода, жадаючых набыць трактар за свініну вельмі шмат. У асноўным тэлефануюць прыватныя гаспадаркі.
Цікава, што афіцыйна бартэру ў разліках паміж калгасамі, МТЗ і “Амкадорам” няма. Таму сітуацыя выглядае камічна: склады на заводах перапоўненыя тэхнікай, якая вельмі патрэбная калгаснікам. Напрамую ж купіць гэтыя трактары яны не могуць — не хапае грошай. Затое праз пасрэдніка могуць выменяць трактары ўзамен на мяса.