Новым кіраўніком Інтэрпола будзе прадстаўнік Паўднёвай Карэі

Новым кіраўніком Інтэрпола будзе прадстаўнік Паўднёвай Карэі

На выбарах прэзідэнта Інтэрпола перамог прадстаўнік Паўднёвай Карэі Кім Чонгчанг. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце Інтэрпола ў Twitter.

Другім кандыдатам на пасаду кіраўніка Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі быў прадстаўнік Расіі Аляксандр Пракапчук. Яго кандыдатура выклікала гучны скандал. Група сенатараў ЗША перад выбарамі апублікавала ліст, параўноўваючы магчымае абранне расіяніна на гэтую пасаду з "лісой на чале куратніка". Літва прыгразіла выйсці з Інтэрпола ў выпадку абрання расіяніна.

Пракапчук з 2016 года з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі