Новыя героі нашага часу. Макс Корж — чалавек на пазітыве (фота)

Тут вы знойдзеце фотасправаздачу Еўрарадыё з мінскага канцэрта Макса Каржа.

Рэпер ніколі не прыходзіць адзін. Каманд, якія "разагравалі" Макса Каржа, было не менш за пяць.

Пра змест іх чытанак сказаць што-небудзь канкрэтнае складана. У асноўным, гаворка там ішла пра "цёлак" ды "бабкі", бо без іх неяк беспантова. Публіка з гэтым весела пагаджалася:


Двое вядучых рабілі ўсё магчымае, каб не выпадаць з агульнага "пальцавеернага" стылю.


Калі параўноўваць Каржа з асноўнымі стравамі, дык усіх астатніх выступоўцаў, уключна з вядучымі, можна параўнаць з фастфудам, які жаруць, каб хаця б чым-небудзь напоўніць мазгі. Каэфіцыент карыснасці — нуль, затое каларыйнасць высокая. Але дзяўчынкі задаволеныя, і гэта галоўнае: сёмага сакавіка ўсё ж такі, свята на падыходзе!


Сказаць, што зала была поўная, значыць нічога не сказаць. "Солд аўт!", — у захапленні крычала са сцэны crew маэстра Каржа. Агароджа перад сцэнай ледзь вытрымлівала напор фанатаў. Ахоўніку і фатографам некалькі разоў давялося папраўляць гэтыя "рэбры жорсткасці", каб не трапіць пад натоўп школьніц.


На нашых вачах у Мінску адбылася фармацыя, якую можна параўнаць з "Руки вверх".

Відэа з мінскага метро ўзятае адсюль:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі