"Няхай так" — гурт NAKA адказаў песняй-петыцыяй на падзеі ў краіне
6 кастрычніка лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская вялікім сольным канцэртам адсвяткуе свой дзень народзінаў, падрыхтаваўшы з гэтай нагоды прыхільнікам сваёй творчасці адмысловы падарунак — новую песню "Няхай так". І не толькі гэта.
Ці мусіць творца рэагаваць у сваёй творчасці на ўсе актуальныя падзеі ў краіне? Ці павінен музыка быць па-за палітыкай? Падводзячы вынік 15 гадоў існавання гурта — чаго дасягнулі? Якія сюрпрызы, апроч новай песні, рыхтуюць музыканты да канцэрта?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская.