Нямецкім футбалістам забаранілі займацца сэксам і карыстацца сацсеткамі

Нямецкім футбалістам забаранілі займацца сэксам і карыстацца сацсеткамі

Футбалістам зборнай Германіі па футболе забаранілі займацца сэксам, празмерна ўжываць алкаголь і карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Такое рашэнне прыняў галоўны трэнер Ёахім Леў, інфармуе сайт marca.com.

"Кожны гулец — частка пазла, і каманда нашмат важнейшая за кожнага чалавека паасобку", — сказаў Леў. 

Чэмпіянат свету па футболе стартуе 14 чэрвеня. Зборная Германіі на першым этапе згуляе ў адной групе з Мексікай, Швецыяй і Паўднёвай Карэяй. Фінал прызначаны на 15 ліпеня. Калі немцы дойдуць да яго, то ўстрыманне ад сэксу і сацсетак працягнецца месяц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі