Ордэр на вобшук недзяржаўных СМІ падпісаў намеснік пракурора Мінска

Ператрусы рэдакцый недзяржаўных СМІ і кватэр незалежных беларускіх журналістаў праводзяцца на падставе ордэру, падпісаным намеснікам пракурора Мінска, паведамляе БАЖ

У офісе «Рацыі» ператрус ужо скончыўся. У радыё забралі 4 сістэмных блокі, ноўтбук, дыскі, дакументы і візітоўкі. Там жа затрыманая сябра БАЖ Юлія Коцкая, якую зараз вязуць на допыт. Праведзены ператрус у кватэры сябра БАЖ Эдуарда Мельнікава (самога журналіста ў Беларусі няма). Тое самае адбываецца ў Бабруйску, Баранавічах і, магчыма, у іншых гарадах Беларусі.

Вядома, што вобшукі праводзяць супрацоўнікі Камітэту дзяржбяспекі, аднак атрымаць каментар ад цэнтру інфарміцыі і грамадскіх сувязяў КДБ не ўдаецца, паведамляе "БелаПАН".

Прэс-сакратар Мінскай гарадской пракуратуры Алег Агафонаў адмовіўся падцвердзіць ці абвергнуць БелаПАН інфармацыю пра тое, што ордэры на вобшук падпісаны А.Стуком.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі