Па антытэрарыстычным законе будуць караць за вярбоўку і падрыхтоўку тэрарыстаў
14 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў старшыня КДБ Валерый Вакульчык прадставіў праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэратызмам".
У прыватнасці, ён прапанаваў прывесці ў адпаведнасць з новымі нормамі Крымінальнага кодэкса некаторыя выпадкі правядзення контртэрарыстычнай аперацыі. Вакульчык нагадаў, што тэрарыстычнай дзейнасцю цяпер лічыцца не толькі сам тэракт, але і вярбоўка тэрарыстаў, і іх трэніроўка.
Вакульчык: "Фактычна, акты тэрарызму могуць быць не ўчыненыя. Аднак асобы, якіх завербавалі тэрарысты і якія прайшлі або праходзяць навучанне, ужо уяўляюць высокую грамадскую небяспеку. Не выключана, што прыняцце мераў па іх затрыманні можа сутыкнуцца з супрацівам з іх боку, у тым ліку арганізаваным".
Вакульчык адзначыў, што гэтыя змены актуальныя на фоне актывізацыі міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў — напрыклад, так званай "Ісламскай дзяржавы".