Па справе аб забойстве Нямцова затрымалі ўжо трох чалавек

Падчас аператыўна-следчых мерапрыемстваў затрыманыя тры чалавекі, якіх падазраюць у датычнасці да забойства палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта інфармуе interfax.by са спасылкай на сакратара Савета бяспекі Інгушэціі Альберта Барахаева.

Як паведамляла Еўрарадыё, спярша стала вядома, што затрыманыя Анзор Губашаў і Заур Дадаеў. Цяпер інгушскія сілавікі паведамілі пра затрыманне Шагіда Губашава — роднага брата Анзора. Паведамляецца, што Заур Дадаеў быў намеснікам камандзіра палка чачэнскага батальёна "Поўнач", а Анзор Губашаў працаваў ахоўнікам у Падмаскоўі.

Па словах Барахаева, бацькі затрыманых заявілі, што нічога не ведаюць пра лёс сваіх сыноў і не вераць у іх датычнасць да забойства Нямцова.

Паведамляецца таксама, што ў Грозным адбылася спробе затрымання мужчыны, якога падазраюць у датычнасці да забойства вядомага апазіцыянера. Мужчына кінуў адну гранату ў паліцэйскіх, а другой падарваў сябе.

Сёння, 8 сакавіка, у Басманным судзе Масквы разгледзяць хадайніцтва пра арышт затрыманых па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова, перадае РІА "Новости".

Нагадаем, што вядомага расийскага апазіцыянера забілі позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы, каля Крамля.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі