Пачынаецца візіт Барака Абамы ў Еўропу
Ён наведае Польшчу, Бельгію і Францыю.
Адной з найважнейшых тэмаў для абмеркавання стане сітуацыя ва Украіне. "У асноўным мы засяродзімся на нашай падтрымцы народу і ўраду Украіны, на нашых высілках па ўмацаванню і мадэрнізацыі NATO, працы па дыверсіфікаванню еўрапейскай энергетычнай бяспекі і перамовах па трансатлантычным партнёрстве па гандлю і інвестыцыях", — заявіў намеснік дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Бен Родс.
У аўторак раніцай прэзідэнт ЗША прылятае ў Польшчу, дзе сустрэнецца не толькі з кіраўніцтвам гэтай краіны, але і з лідарамі іншых цэнтральнаеўрапейскіх і ўсходнееўрапейскіх краін. На сераду запланаваная сустрэча Барака Абамы з новаабраным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. У той жа дзень амерыканскі прэзідэнт паляціць у Брусель, дзе ён наведае саміт "Вялікай сямёркі".
Фота — AFP