Пад Лагойскам у ДТЗ з трактарам загінулі два чалавекі
Аварыя пад Лагойскам
Жудасная аварыя адбылася ў Лагойскім раёне 26 снежня каля 17:00, паведамляе абласная ДАІ.
48-гадовы кіроўца BMW ехаў па трасе Р66. У раёне 18-га кіламетра дарогі яго аўтамабіль вынесла на паласу сустрэчнага руху. Там BMW урэзаўся ў трактар, якім кіраваў 27-гадовы жыхар Лагойска.
У выніку аварыі кіроўца легкавушкі і 62-гадовая пасажырка памерлі на месцы ад атрыманых траўмаў. Яшчэ адзін пасажыр BMW з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны, ён у рэанімацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.