Пад Мінскам прайшла сустрэча Лукашэнкі і Мядзведзева (відэа)
Кіраўнік Беларусі і расійскі прэм'ер-міністр размаўлялі ва ўрадавай рэзідэнцыі "Заслаўе".
Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі "ў розных сферах". Таксама гаворка ішла пра ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, перспектывы саюзнага будаўніцтва.
Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якія прайшлі 31 траўня ў Мінску.