Пад Мінскам прайшлі спаборніцтвы ў яздзе на сабаках
Пад Мінскам прайшлі спаборніцтвы ў яздзе на сабаках. На фестываль “Паўночныя псы”, што адбыўся ў вёсцы Акцябр Лагойскага раёна, сабраліся ўдзельнікі з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі і Украіны.
Апроч гонак на сабаках, у праграме фестывалю былі лыжныя гонкі, хакей, зімовае арыентаванне ды іншыя спосабы актыўнага адпачынку. Для дзяцей арганізавалі асобную зону забаваў. Кожны госць фестывалю мог сфатаграфавацца з сабакамі, што ўдзельнічалі ў заездах.