Пад Мінскам “Рэно” лёг на дах пасля сутыкнення з фурай

Пад Мінскам “Рэно” лёг на дах пасля сутыкнення з фурай

Пад Мінскам легкавік “Рэно” перавярнуўся і лёг на дах пасля сутыкнення з фурай. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы, аварыя адбылася на 11-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна — гэта на ўездзе ў горад з боку мікрараёна Каменная Горка.

Кіроўца фуры рабіў перастраенне з трэцяй паласы ў другую і сутыкнуўся з легкавіком, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку “Рэно” занесла і ён перакуліўся. Ніхто не пацярпеў, аднак рух аўтатранспарту быў ускладнены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі