Пад Оршай з’явіліся гравюры з партрэтамі герояў ВКЛ (фота, відэа)

На гравюрах партрэты тых, хто здабываў тую перамогу: Канстанціна Астрожскага, Юрыя Радзівіла і Івана Сапегі. Яшчэ на трох камянях выбітыя даты "1514", "500 гадоў Аршанскай перамозе" і словы з песні "Пра бітву пад Оршай". Гэта было зроблена напярэдадні юбілею вялікай перамогі, піша "Наша ніва".

Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года. Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Астрожскім разбіла 80-тысячнае войска Масковіі. Гэта адна з самых слаўных бітваў у гісторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі