Пад Парыжам аўтамабіль урэзаўся ў натоўп ваенных і ўцёк з месца здарэння

Пад Парыжам аўтамабіль урэзаўся ў натоўп ваенных і ўцёк з месца здарэння

У прыгарадзе Парыжа, Левалуа-Пэрэ, аўтамабіль BMW урэзаўся ў натоўп вайскоўцаў, паведамляюць замежныя СМІ. Відавочцы кажуць, што траўмаваныя былі шэсць чалавек, два з іх атрымалі цяжкія траўмы. Паліцыя падкрэслівае, што жыццю пацярпелых нічога не пагражае.

Аўтамабіль, які наехаў на вайскоўцаў, уцё з месца здарэння, яго шукаюць.

Французскія СМІ інфармуюць, што салдаты, на якіх адбыўся напад, прымалі ўдзел у аперацыі Sentinelle. У яе рамках паліцыя і вайскоўцы з 2015 года кантралююць найбольш уразлівыя для тэрактаў пункты.

Мэр Левалуа-Пэрэ заявіў, што наезд на салдат быў учынены наўмысна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі