Пад Пінскам спалілі больш за тону канопляў

Больш за 1100 кілаграмаў канопляў знішчылі пінскія міліцыянты каля вёскі Вулька Гарадзішчанская. Небяспечная расліна расла на полі плошчай у 700 квадратных метраў. За апошні месяц гэта другі падобны выпадак на Піншчыне. На пачатку чэрвеня каля вёскі Горнава праваахоўнікі выявілі ды знішчылі на полі ў 1 гектар больш за паўтары тоны канапель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі