Пад санкцыі Канады трапілі Качанава, старшыня СК, Беларуская чыгунка

Канада ўвяла санкцыі супраць 16 юрыдычных і 22 фізічных асоб Беларусі / pixabay.com
Канада ўвяла санкцыі супраць 16 юрыдычных і 22 фізічных асоб Беларусі / pixabay.com

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава трапіла пад санкцыі Канады. Агулам у санкцыйным спісе 16 юрыдычных і 22 фізічныя асобы з Беларусі.

Акрамя Качанавай пад санкцыі трапілі начальнік Генштаба Віктар Гулевіч, кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Белаконеў (кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы) ды інш.

У "чорны спіс" юрыдычных асобаў увайшлі, напрыклад, "Альфа-Банк", "МТБанк", "Парытэтбанк", "Беларускі народны банк", "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", Беларуская чыгунка, МЗКТ, "КБ Радар", "Агат — сістэмы кіравання" ды інш.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі