Пад Санкт-Пецярбургам паліцыя ганялася за п'яным кіроўцам БТР

Пад Санкт-Пецярбургам паліцыя ганялася за п'яным кіроўцам БТР

У Кінгісепскім раёне Ленінградскай вобласці супрацоўнікі дарожнай паліцыі ганяліся за БТР, якім кіраваў нецвярозы мужчына.

Як паведамляюць расійскія СМІ, каля 3-й гадзіны ночы у мясцовую паліцыю затэлефанаваў невядомы і паведаміў, што нехта ў БТР ездзіць па чужым гародзе. Паліцыя да паведамлення паставілася крытычна, але патруль на месца здарэння выехаў.

Аўтамабіль паліцыі і БТР сустрэліся па дарозе, аднак кіроўца бронетранспарцёра не стаў спыняцца, і інспектарам давялося гнацца за ім. Праз нейкі час кіроўца БТР страціў кіраванне, машына вылецела ў канаву і стукнулася аб дрэва.

Выявілася, што за рулём БТР быў жыхар Санкт-Пецярбурга. Паліцыянтам ён паведаміў, што "проста падвозіў прыяцеля". Пры гэтым абодва мужчыны былі нецвярозыя.

На кіроўцу склалі адміністрацыйны пратакол, а сам бронетранспарцёр змясцілі на спецыялізаваную стаянку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі