Пад Смаленскам перакуліўся аўтобус з беларусамі
ДТЗ адбылося на аўтадарозе Мінск-Масква ў Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці.
Кіроўца мікрааўтобуса "Мэрсэдэс-Спрынтар", які перавозіў магілёўскіх турыстаў, не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет і перакулілася, піша "Комсомольская правда".
Выратавальнікі кажуць, што кіроўца не ўлічыў умовы надвор'я, гэта і прывяло да аварыі. У выніку аварыі пацярпела 34-гадовая жанчына. Яе з пераломамі шпіталізавалі ў лякарню Вязьмы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота — kp.by