Пад Смаленскам знішчылі яшчэ 152 тоны яблыкаў і грушаў, прывезеных з Беларусі
Пад Смаленскам знішчылі яшчэ 152 тоны яблыкаў і грушаў, прывезеных з Беларусі. Было заяўлена, што груз прыбыў на расійскую тэрыторыю з выкарыстаннем "нелегальных схемаў". Агулам перахапілі 9 партый. Спецыялісты Рассельгаснагляду не знайшлі фітасанітарных сертыфікатаў і іншых суправаджальных дакументаў, якія б пацвердзілі паходжанне яблакаў і грушаў, а таксама іх бяспеку.
Спачатку было праведзена драбненне грузу, а пасля на яго пусцілі бульдозер.