Пад Віцебскам знішчылі магілу ката Леапольда (фота)

Сярод іншых там знаходзілася і магіла ката па мянушцы Леапольд. Цяпер і гэтая магіла, і ўвогуле могілкі знішчаныя, пішуць "Народныя навіны Віцебска"

Віцябляне, якія наведвалі магілкі сваіх улюбёнцаў, знайшлі пахаванні разварочанымі, кветкі раскіданымі, помнікі вывернутымі. Пры гэтым цэгла і падобныя матэрыялы валяюцца на месцы, а вось гранітныя пліты, усталяваныя на некаторых магілах, ужо зніклі. 

Дарэчы, у Віцебску дагэтуль няма спецыяльных могілак для жывёлаў. На палігоне цвёрдых адкідаў ёсць участак для пахавання трупаў бадзяжных жывёл і тых, каго гаспадары усыпілі ў ветэрынарных клініках. 

Астатнія хавалі сваіх гадаванцаў на неафіцыйных могілках — на ўскраіне парку ў Мазурыне і каля чыгуначнай станцыі Лучоса. 

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі