Падаляк расказаў стваральніку "Байрактараў", як гараць расійскія танкі

Падаляк расказаў стваральніку "Байрактараў", як гараць расійскія танкі

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у Стамбуле сустрэўся з Халукам Байрактарам — гендырэктарам кампаніі, якая вырабляе славутыя баявыя дроны. Падаляк напісаў пра гэтую сустрэчу ў Твітары і выклаў фота з Байрактарам.

"Расійская бранятэхніка бездакорна гарыць у нашых выдатных палях. І будзе гарэць далей. Таму што "Байрактары" ідэальна вырашаюць любыя задачы — незаўважна, страшна, разбуральна. Заўсёды буду ўдзячны аўтару і бацьку суперзброі, за тое, што мы пераможам", — заявіў Падаляк. 

Украіна атрымала ад Турцыі першыя беспілотнікі ў 2019 годзе, піша УНІАН. А ў лютым 2022 года Турцыя і Украіна падпісалі стратэгічнае пагадненне пра будаўніцтва завода па вытворчасці і рамонце дронаў.

Падаляк прыбыў у Стамбул у складзе ўкраінскай дэлегацыі, якая сёння праводзіла перамовы з Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі