Падатковая канфіскавала ў прадпрымальніка труны і вянкі на 300 мільёнаў

У Смаргонскім раёне падатковая інспекцыя канфіскавала ў прадпрымальніка буйную партыю рытуальных тавараў. Падчас пазапланавай праверкі, як піша "Вечерний Гродно", інспектары знайшлі ў краме і на складзе тавары, на якія не было дакументаў.

Гаворка ідзе пра труны, вянкі і жалобныя кошыкі з кветкамі — каля 12 тысяч адзінак тавару на суму больш за 307 мільёнаў рублёў. Прадпрымальнік патлумачыў, што купіў тавар у Мінску за наяўныя грошы без адпаведнага афармлення.

Тавар у яго цяпер канфіскаваны, матэрыялы праверкі накіраваныя ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Прадпрымальніку пагражае штраф да 9 мільёнаў рублёў (да 50 базавых велічыняў) з канфіскацыяй або без канфіскацыі тавару.

Фота — arw.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі