Падлетка забіла маланкай у Нараўлянскім раёне

Калі пачалася навальніца, хлопец заставаўся на адкрытай прасторы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Калі пачалася навальніца, хлопец заставаўся на адкрытай прасторы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Падлетка забіла маланкай у Нараўлянскім раёне. Трагедыя адбылася напярэдадні каля 14 гадзін побач з вёскай Калінічы, піша выданне "Прыпяцкая праўда". Хлопец быў на палігоне ЦКА — працаваў па дамове падраду, дапамагаў з сартаваннем смецця.

Калі пачалася навальніца, ён не схаваўся, а застаўся на адкрытай мясцовасці. Пасля ўдару маланкі яму выклікалі хуткую, але медыкі змаглі толькі канстатаваць смерць падлетка. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі