Падпалкоўніка юстыцыі асудзілі за перадачу ТГ-каналу звестак пра сілавікоў

Падпалкоўніка юстыцыі асудзілі за перадачу ТГ-каналу звестак пра сілавікоў

15 сакавіка суддзя Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч вынесла прысуд палітвязню Вячаславу Кандыбу. Як паведамляюць праваабаронцы, яго прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, а атксама зборы і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці сілавікоў. 

Паводле інфармацыі следства, Кандыба перадаваў даныя сілавікоў апазіцыйнаму тэлеграм-каналу. Затрымалі яго 15 ліпеня 2021 года.

Кандыбу прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пазбавілі спецыяльнага звання "падпалкоўнік юстыцыі" запасу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі