Падпольшчыку Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі больш жорсткае абвінавачванне

Дзмітрый Сасноўскі / БЕЛТА
Дзмітрый Сасноўскі / БЕЛТА

Падпольшчыку Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі больш жорсткае абвінавачванне. Адзін з артыкулаў перакваліфікаваны з "падрыхтоўкі тэракту" на "тэракт". Гэта датычыцца "замаху" на прапагандыста Рыгора Азаронка. Пракурор больш за гадзіну зачытваў новае абвінавачанне. Сасноўскі, як і раней, сваю віну не прызнаў і папрасіў выклікаць у суд пацярпелага прапагандыста, піша @viasna96.

Суд па крымінальнай справе пяці ўдзельнікаў падпольнай арганізацыі "Атрады грамадзянскай самаабароны" (у РБ прызнаная "тэрарыстычнай арганізацыяй") пачаўся ў кастрычніку. Яе разглядае Мінскі абласны суд. Акрамя Дзмітрыя Сасноўскага, на лаве падсудных — Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак і Аляксей Глотаў. З прапагандысцкіх фільмаў на дзяржаўным тэлебачанні вынікае, што "замах" на Азаронка праходзіў пад кантролем агента спецслужбаў, якога ўкаранілі ў арганізацыю.

У судзе аб'яўлены перапынак да 22 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі