У Мінску пачаўся суд над удзельнікамі "Атрадаў грамадзянскай самаабароны"

Суд над удзельнікамі "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" / Sputnik
Суд над удзельнікамі "Атрадаў грамадзянскай самаабароны" / Sputnik

Мінскі абласны суд пачаў 19 кастрычніка разгляд крымінальнай справы пяці ўдзельнікаў арганізацыі "Атрады грамадзянскай самаабароны", піша Sputnik. Сярод абвінавачаных адна жанчына.

На лаве падсудных — Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак, Аляксей Глотаў, Дзмітрый Сасноўскі.

Гулевіч, Ашурка і Глотава затрымалі ў справе аб падрыве вузла сувязі ў Вялейцы. Мацвееву вінавацяць у спробе зьнішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Сасноўскага — у замаху на прапагандыста Рыгора Азаронка.

Беларускія ўлады прызналі гэтую арганізацыю тэрарыстычнай. Справу расследавала следчае ўпраўленне КДБ.

Абвінавачаных будуць судзіць за ўдзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці ды іншых злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку за заклікі да санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі