Падрабязнасці аварыі са "Штадлерам": кіроўца "Аўдзі" загінуў

Падрабязнасці аварыі са "Штадлерам": кіроўца "Аўдзі" загінуў

27-гадовы кіроўца "Аўдзі", у якую ўрэзаўся цягнік "Штадлер", загінуў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Следчыя працуюць на месцы здарэння.

Як распавядала Еўрарадыё, аварыя адбылася зарнку 5 жніўня каля станцыі "Косава-Палескае". Цягнік, які следаваў з Брэста ў Мінск, урэзаўся ў легкавы аўтамабіль на чыгуначным пераездзе. Пасажыры і машыністы цягніка не пацярпелі.

У Беларускай чыгунцы ўдакладняюць, што кіроўца "Аўдзі" парушыў правілы дарожнага руху, выехаўшы на чыгунку на забараняльны сігнал святлафора. Машыніст пачаў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць трагедыі не змог.

У сувязі з інцыдэнтам рух цягнікоў на ўчастку Баранавічы-Брэст ускладнены. Цягнікі №734, №736 Брэст-Мінск, №6302, №6304, №6303 Баранавічы-Брэст прыбудуць са спазненнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі