Паэта і пчаляра Міколу Папеку затрымалі па крымінальнай справе
У вёсцы Лінава ў Пружанскім раёне затрыманы паэт, пчаляр, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, заснавальнік штогадовай літаратурнай "Мядовай прэміі" Мікола Папека. Як паведамляе 1reg.by, раніцай у панядзелак міліцыянеры яго завезлі ў Брэст, у ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага раёна. Папека затрыманы па крымінальнай справе. Па якой менавіта, пакуль невядома.
"Ідзе поўнамаштабны наступ на свядомасць усіх, каб тыя супынілі свае грамадскія дзеянні, каб памяняць нешта ў гэтай краіне", — кажа ў каментары racyja.com брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.