Палітэмігрант з Беларусі месяц жыў у Варшаве ў... машыне. Вось вынікі чэленджа
Ілля Дабратвор
Палітычны эмігрант з Беларусі, журналіст Ілля Дабратвор месяц жыў у Варшаве ў машыне. Вынікі гэтага чэлендже далёка не суцяшальныя.
"Пастаянна жыць у машыне нельга. Проста збамжуешся. Нават калі побытавыя пытанні вырашаныя — у першую чаргу цяжка псіхалагічна. Цяжка ад нявызначанасці, ад няведання, што будзе заўтра. І недасып. Спаць трэба ў ложку", — кажа Дабратвор.
Журналіст Ілля Дабратвор разам з пяцю дзецьмі пакінуў Беларусь у 2021 годзе. У Фэйсбуку ён патлумачыў ад'езд клопатам пра бяспеку дзяцей. Жонка Дабратвора Іна з'ехала з Беларусі раней: за партрэты палітвязняў у акне ёй выпісалі вялізны штраф, а потым сталі пагражаць крымінальнай справай.
Праз сямейныя абставіны журналіст некаторы час вымушаны быў жыць не дома. Пакуль шукаў новае жытло, ён пасяліўся ў асабістай машыне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.