Палітвязні Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды

Палітвязні Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды

Палітвязні Марыя Калеснікава і Максім Знак абскардзілі прысуды, паведамляюць праваабаронцы. У хуткім часе адбудуцца новыя судовыя пасяджэнні з іх удзелам. А пакуль Калеснікава і Знак знаходзяцца ў СІЗА ў Мінску.

6 верасня каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыя Калеснікава была асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі, а юрыст таго ж штаба Максім Знак — на 10 гадоў. Іх прызналі вінаватымі ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", "закліках да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". Калеснікава і Знак сваёй віны не прызналі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі