Палітзняволеную Марыю Калеснікаву здымала дзяржаўнае тэлебачанне
Палітзняволеную Марыю Калеснікаву здымала дзяржаўнае тэлебачанне, паведамляе тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial. Адзначаецца, што "Марыя, вядома, на гэта дазволу не давала". Не выключана, што прапагандыстамі рыхтуецца нейкі сюжэт пра Калеснікаву.
Марыя Калеснікава была ў штабе Віктара Бабарыкі, а пасля ўдзельнічала ў агітацыйных паездках па Беларусі Святланы Ціханоўскай. У верасні 2020-га прадстаўнікі спецслужбаў Калеснікаву затрымалі ў Мінску і спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна парвала свой пашпарт. Пасля гэтага яе ўтрымлівалі ў СІЗА ў Жодзіне, а ў пачатку 2021-га перавялі ў СІЗА № 1 у Мінск.
Калеснікаву абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам" і ў "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім".
Марыю Калеснікаву праваабарончая супольнасць прызнала палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.